Мацярынскі капітал. Указ ёсць, капіталу – няма


Указ кіраўніка краіны аб мацярынскім капітале памерам 10 тысяч долараў за трэцяе дзіця ўступіў у сілу з пачаткам года. Аднак да гэтага часу шматдзетныя маці чуюць адзіны адказ ад чыноўнікаў – ён пакуль не працуе!

Як аказалася, для выканання праекту «мацярынскага капіталу» яшчэ адсутнічае адпаведная база, а сам дакумент усцяж перабывае ў стадыі дапрацоўвання. Паводле чыноўнікаў з Менгарвыканкаму, пакуль фактычна маецца толькі сам указ кіраўніка Беларусі ды трохмесячны тэрмін яго выканання.

Аднак нават калі ён усё ж запрацуе і выбраным шматдзетным сем’ям удасца ўзяць 10 тысяч долараў на трэцяе дзіця, выкарыстаць гэтыя грошы можна будзе толькі па спаўненні яму 18-ці гадоў. Датэрмінова скарыстаць дзяржаўны дэпазіт можна будзе выключна ў выпадках платнага лекавання дзіцяці. Указ аб мацярынскім капітале будзе дзеяць да 31 снежня 2019 года.

Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары