Маці забітага расейскага дэсантніка адмовілася маўчаць і паказала дакументы


Дэсантнік Сяргей Андэянаў праходзіў службу ў вайсковай частцы 41450.

«Мой сын загінуў і ніхто мне нічога не можа патлумачыць. Я спрабавала звязвацца з яго саслужыўцамі, сябрамі – яны нічога не кажуць. Кажуць, што гэта дзяржаўная таямніца», – кажа маці вайскоўца ў рэпартажы «Vice News».

На даведцы аб выдачы цела жаўнера напісана: «толькі для правозу праз дзяржаўную мяжу». Дакуммент выданы ў Растове-на-Доне (знаходзіцца недалёка ад расейска-украінскай мяжы).

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Паводле афіцыйнай версіі дэсантнік загінуў падчас выканання «спецыяльнага задання». На мінулым тыдні прэзідэнт Расеі падпісаў указ, паводле якога, звесткі аб смерці расейскіх вайскоўцаў засакрэчваюцца нават у мірны час.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў