Мабільнік і духоўка ў стылі XIX стагоддзя – «Белсат» у гасцях у менскага стымпанкера


Менскі рамеснік Дзмітрый Ціханенка распавядае пра захапленне стымпанкам і паказвае свае ўнікальныя вырабы.

«Адношу сябе да тых людзей, якія стараюцца сучаснае вярнуць у мінулае. Відаць, я недзе загубіўся ў мінулым», – смяецца Дзмітрый Ціханенка, распавядаючы пра сваё захапленне стымпанкам.

Яго мэта – ствараць рэчы, якія перадаваліся б у спадчыну.

«У прынцыпе гэта рэтрафутурызм. Многія людзі, якія жывуць цяпер, ссумаваліся па сапраўдным рэчам, па свету, якім ён быў калісьці, калі да ўсяго можна было дакрануцца рукамі, усё было натуральнае і жывое», – кажа адзін з заснавальнікаў беларускага стымпанк-руху Сяргей Гайко.

Нашыя журналісты пабывалі ў сапраўднай кватэры стымпанкера і падрыхтавалі для вас рэпартаж – глядзіце ў відэа вышэй.

Стужка навінаў