Люся Лушчык падае ў суд на «Беларускі партызан» за «паклёп»

video

Вядоўца тэлеканалу ОНТ, якая фігуруе ў гучным сямейным скандале, абвінаваціла сайт у публікацыі інфармацыі, якая «не адпавядае рэчаіснасці ды ганьбіць ейны гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю».

Пра судовы пазоў рэдакцыя старонкі даведалася выпадкова – 12 снежня адпаведны ліст атрымала Ілона Герашчанка, у якой ейны былы муж-бізнесмен, гаспадар стрэльбішча для мільянераў Андрэй Герашчанка – забраў іх сумесную дачку і не дае з ёй сустракацца, не адказваючы на смс-паведамленні і тэлефонныя званкі. Люся Лушчык зʼяўляецца ягонай новаю жонкай.

Luszczyk-

Паводле галоўнага рэдактара «Белпартызану» Паўла Шарамета, верагодна, што судовы пазоў – ініцыятыва не самой тэледзівы, а бізнесмена і некаторых дзеячаў беларускіх спецслужбаў, з якімі ён сябруе.

На пачатку снежня ў інтэрнэце зʼявілася скандальнае відэа, якое вызвала шырокі рэзананс у сацыяльных сетках. У запісе, знятым схаванай камерай, Люся Лучшык чарніла ў прысутнасці дачкі Андрэя Герашчанкі былую жонку.

ДР, belsat.eu паводле belaruspartisan.org

Глядзі таксама
Каментары