Людзі нясуць перадачы затрыманым на Дні Волі

video

 

Каля спецпрыёмніка-размеркавальніка знаходзіцца здымачная група «Белсату».

Праваабаронцы выявілі прозвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. Спіс размешчаны на старонцы ПЦ «Вясна» (увесь час абнаўляецца).

Сярод затрыманых – аператар «Белсату» Аляксандр Баразенка. Цяпер ён знаходзіццаў ізалятары часовага ўтрымання па адрасе 1-ы завулак Акрэсціна, 36А .

«Белсат» правёў онлайн-трансляцыю з-пад сценаў ізалятара.


09:00 «З якіх часоў гэта рэжымны аб’ект?», – пытаюцца журналісты, якіх міліцыя адштурхоўвае ад сценаў размеркавальніка.

08:57 Ганна Аземша паведамляе, што Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку.

08:56 Цёця Аляксандра Баразенкі: «Ніякай інфармацыі пра Сашу мне не далі. Узялі перадачу – і ўсё».

08:55 «Краіна для жыцця. Ага. Толькі для каго?». Задаецца пытаннем спадарыня Жанна.

08:53 Цёця Аляксандра Баразенкі, спадарыныя Жанна, кажа, што нягледзячы на цяжкасці («цёці не адносяцца да бліжэйшых сваякоў»), ёй удалося перадаць пляменніку перадачу.

08:50 Міліцыянты праз гукаўзмацняняльнік загадалі людзям адыйсці ад сценаў спецпрыёмніка.

08:47 Пад сценамі размеркавальніка знаходзіцца дзяўчына аператара Аляксандра Баразенкі, затрыманага падчас Дня Волі нашага калегі, Ірына Козлік.

Глядзі таксама
Каментары