Лёс Заўра Дадаева будзе вырашаць суд прысяжных?


Абарона чачэнца, які падазраецца ў забойстве Барыса Нямцова, будзе прасіць аб разглядзе справы судом прысяжных. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на блізкія да следства крыніцы.

На думку адвакатаў, прысяжныя не павераць прызнанням Дадаева ў забойстве, ад якіх ён адмовіўся.

«Суразмоўца «Коммерсанта» адзначыў, што прысяжных звычайна не ўражваюць нізкаякасныя кадры відэазапісы камер вонкавага назірання, і пераканаць іх у тым, што на размытым малюнку менавіта падсудны, бывае складана. Іншая справа – непасрэдныя паказанні сведак, якіх у СКР да апошняга часу не хапала».

Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага каля Крамля. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы пяць ураджэнцаў Чачэніі. Непасрэдным выканаўцам злачынства называюць былога супрацоўніка МУС Заўра Дадаева.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары