Льёнэля Мэсі ў пяты раз прызналі найлепшым футбалістам года


Нападнік іспанскай «Барсэлоны» і зборнай Аргентыны Льёнэль Мэсі выйграў «Залаты мяч» – самую прэстыжную прэмію сусветнага футболу, якую ўручаюць найлепшаму гульцу года ў штаб-кватэры ФІФА ў Цюрыху.

Узнагарода ўручаецца футбалісту, які набраў найбольшую колькасць галасоў трэнераў і капітанаў нацыянальных зборных, а таксама журналістаў.

Для Мэсі гэты «Залаты мяч» стаў ужо пятым па ліку.

Найбліжэйшымі супернікамі аргентынца ў барацьбе за ганаровую ўзнагароду былі форвард іспанскага «Рэалу» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду і аднаклубнік Мэсі, бразілец Нэймар.

Папярэдні «Залаты мяч» Мэсі атрымаў у 2013-ым годзе, стаўшы першым футбалістам у гісторыі, якога чатыры гады запар прызнавалі найлепшым футбалістам планеты.

Льёнэль Мэсі ўзначальвае рэйтынг самых дарагіх футбалістаў свету. Па дадзеных Міжнароднага цэнтру спартовых даследаванняў «CIES», кошт форварда «Барсэлоны» складае € 220 млн.

У мінулым годзе журы з журналістаў, якія прадстаўляюць усе 54 нацыянальныя асацыяцыі УЕФА, назвала Льёнэля Мэсі найлепшым футбалістам Еўропы.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў