Лёгкія расейскія крэдыты наўзамен на бамбавозы на тэрыторыі Беларусі


За Беларусь без чужых вайсковых базаў. У Менску, за некалькі гадзінаў да выбарчага сходу прадстаўнікі апазіцыі выпрацоўвалі адзіную пазіцыю ў падыходзе да балючага пытання. Як вынік – супольная заява ды запланаваны на 4 кастрычніка акцыя пратэсту.

Баранавічы, Бабруйск, Ліда – менавіта гэтыя беларускія гарады апошнія гады фігуруюць як імаверныя пляцоўкі, дзе ў хуткім часе можа з’явіца буйная расейская авіябаза. Але незалежне ад таго, дзе яна паўстане.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ’ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ

«Іншаземныя вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі ў сённяшніх варунках з улікам падзеяў ва Украіне гэта вельмі падобнае да таго, што можа адбыцца акупацыя».

А не выключана, што пытанне расейскіх авіябавазаў у Беларусі прыспешыла абароты. Днямі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыняў ухваліў распараджэнне аб падпісанні пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб размяшчэнні на яе тэрыторыі расейскіх вайсковых самалётаў. У практыцы гэта можа азначаць, што фінал справы наступіць цягам бліжэйшага года.

ЮРАСЬ ГУБАРЭВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»:

«Згодна з праектам, вайсковая база робіцца фактычна непадкантрольнаю ўладам Беларусі. Яна могуць дзейнічаць самастойна і прыменяць зброю за межамі базы».

У першыню план стварэння на тэрыторыі Беларусі расейскай базы знішчальнікаў агучылі ў 2013 годзе. Таксама тады стала вядома, што паводле двухбаковых дамоўленасцяў у Баранавічах ужо базуецца звяно вайсковых самалётаў Расеі. Але неўзабававе, з крыніцаў Міністэрства абароны Расеі, выйшла інфармацыя, што полк удараных летакоў плануюць размесціць ужо ў Бабруйску.

Напружанасці справе дадала вайна ва Украіне. Адмыслоўцы загаварылі, што акрамя звычайных знішчальнікаў у Беларусі могуць з’явіцца і франтавыя бамбавозы, здольныя пераносіць тактычныя крылатыя ракеты.

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ, БЫЛЫ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫ:

«Мы робімся закладнікамі чужой палітыкі. У выпадку, калі ўладальнікі базы ўступяць, не пытаючыся нас, у вайсковы канфлікт з іншымі краінамі мы зробімся мішэнню для нападу, мы зробімся саўдзельнікамі, мы акажамся ў вайне, не маючы канфлікту з дзяржавамі, якія будуць наносіць па нас удары».

Але ёсць і меркаванні, што сам кіраўнік Беларусі дагэтуль не спяшаўся і не спяшаецца даваць адмашку стварэнню расейскай авіябазы. На думку некаторых экспертаў пераважае, па-першае, жаданне не бударажыць электарат незадоўга да выбараў, па-другое – Аляксандр Лукашэнка не хоча ставіць пад пагрозу імавернае ацяпленне дачыненняў з Захадам. Аднак ёсць і трэці момант, які ўсё ж можа пераважыць усе папярэднія – лёгкія расейскія крэдыты афіцыйнаму Менску наўзамен на бамбавозы на тэрыторыі Беларусі.

ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ:

«Тут можна спадзявацца толькі на беларускі народ, у якога ў прынцыпе хапае сілаў бараніць сваю незалежнасць».

Таму прадстаўнікі апазіцыі заклікаюць усіх беларусаў далучыцца да грамадскага пратэсту. Апаненты Лукашэнкі плануюць правесці ў Менску народны сход « За мірную, нейтральную Беларусь». Усіх ахвотных запрашаюць на Плошчу свабоды 4 кастрычніка а 17 гадзіне.

ЯБ, Белсат

Стужка навінаў