«Лёгкія-лёгкія» Вольскага будуць гучаць на канцэртах па-новаму


Сёння гурт Volski прадставіў новую версію песні «Лёгкія-лёгкія». Прэм’ера прымеркаваная да пачатку тура па Беларусі.

«Гэта адна з галоўных песень майго жыцця. Яна вельмі асабістая, але, як высветлілася праз гады, эмоцыі, закладзеныя ў ёй, блізкія вялікай колькасці людзей. Ня так даўно мы з прадзюсарам Снорэ і бубначом Сіндрэ запісалі новую версію. Менавіта так яна цяпер гучыць на нашых канцэртах», – тлумачыць з’яўленне новай версіі Лявон Вольскі.

Упершыню за 10 гадоў музыка апраўляецца ў тур па Беларусі. «Гэта было так даўно, што проста не верыцца»,стараўся прыгадаць Вольскі папярэднія гастролі на радзіме.

Ужо вядома, што музыкі наведаюць восем гарадоў.

14 красавіка – Гомель

15 красавіка – Барысаў

21 красавіка – Віцебск

28 красавіка – Берасце

29 красавіка – Магілёў

5 траўня – Горадня

18 траўня – Бабруйск

19 траўня – Светлагорск.

У праграме туру – песні N.R.M., «Мроі» і сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.

ДД

Стужка навінаў