Лёгкасць ды мінімалізм – прапановы беларускіх дызайнераў на лета


Вясна прайшла пад знакам жаноцкасці і пастэльных колераў, але ўлетку нашыя дызайнеры прапаноўваюць зрабіць стаўку на рашучасць ды белы колер. Летняя дзяўчына ў іхным бачанні перадусім не хавае сваёй індывідуальнасці ды гатовая да вакацыйных прыгодаў.

«Нявеста барона» ад Tanya Arzhanova

Дызайнерка Таня Аржанава прэзентавала лукбук сваёй новай калекцыі пад спрэчнаю назвай «Нявеста барона». З аднаго боку яна – пра доўгія сукенкі, кветкавыя матывы ды карункі, але з іншага – агульны вобраз не пакідае ўражання слабай і залежнай дзяўчыны. Цэлая калекцыі дасканала надаецца для выезду на вакацыі.

Іншыя прапановы беларускіх дызайнераў на лета шукайце ў аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек.

Стужка навінаў