Лёгкаатлетка Алена Ісінбаева: «Вось і выігрывайце свае псеўда-залатыя медалі»


Спартсмены і людзі блізкія да спорту па-рознаму ўспрынялі рашэнне Спартовага арбітражнага суду, які 21 ліпеня забараніў расейскім лёгкаатлетам браць удзел у Алімпіядзе.

Так, напрыклад, спрынтар Сяргей Шубянкоў мяркуе, што гэта сапраўдны «гребаный стыд», а лёгкаатлетка Алена Ісінбаева назвала алімпійскія медалі «псеўда-залатымі». У сваю чаргу расейскі міністр спорту Віталь Мутко назваў рашэнне палітызаваным. Канчатковае рашэнне аб удзеле расейскіх лёгкаатлетаў у сёлетняй Алімпіядзе ў Бразіліі прыме Міжнародны алімпійскі камітэт.

«У выпадку адмовы Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) у допуску расейскіх спартсменаў на Алімпіяду я ўжо не бачу сэнсу працягваць свае трэнінгі», – заявіла 21 ліпеня Ісінбаева.

Сёлета былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў паведаміў «The New York Times», што не менш за 15 расейскіх спартоўцаў, якія выйгралі медалі на Алімпійскіх гульнях у Сочы, ужывалі допінг. Пасля гэтай заявы афіцыйны прадстаўнік сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Бэн Нікалс паведаміў, што яны заклікаюць адхіліць ад усіх міжнародных спаборніцтваў расейскіх спартсменаў.

Паводле незалежнай камісіі, расейскае міністэрства спорту маніпулявала вынікамі аналізаў спартсменаў на Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 годзе, а з падменай слоікаў з мачой са слядамі допінгу на «чыстыя» асобнікі ведамству дапамагала ФСБ.

Гэткія высновы ўтрымліваюцца ў дакладзе Сусветнай антыдопінгавай арганізацыі.

Паводле WADA, «чыстыя» узоры мачы прывозілі ў Сочы з Масквы. Там яны захоўваліся ў лядоўні ў будынку ФСБ, які знаходзіцца каля сочынскай лабараторыі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў