Лявон Вольскі сёння выступіць у «Прайм Гол». Засталіся апошнія квіткі


Доўгачаканы канцэрт ужо сёння а 19:00. Музыка прадставіць праграму «Белая яблыня грому».

У Facebook Вольскі выклаў відэа з рэпетыцыі.

У продажы засталіся апошнія квіткі, прададзена больш за 1000.

Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Легальных канцэртаў у сталіцы Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступаў альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава, альбо за мяжою. Апошнія імпрэзы Лявона Вольскага ў Менску адбыліся 5 жніўня на піўным фэсце і ўзімку. Сольных выступаў у Менску ў Вольскага не было з 2010 года.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў