Лявон Вольскі прэзентаваў свой новы кліп на песню «А хто там ідзе?»


Рок-музыка выклаў у інтэрнэт новае відэа на ўжо знаную песню «А хто там ідзе?» са свайго апошняга альбому «Грамадазнаўства». Рэжысёрам кліпа выступіў Мацвей Сабураў. Кліп ужо паглядзелі больш 7 тысяч разоў.

Раней Вольскі абвясціў краўндфандынгавую кампанію для збору сродкаў на выданне новай сольнай кружэлкі – «Грамадазнаўства-2». На цяперашні час удалося сабраць 86% неабходных сродкаў.

«Кліп выкананы ў асноўных беларускіх колерах – чорным, белым, чырвоным і шэрым. Калісьці я пісаў дыпломную працу ў гэтым каларыце. Атрымаў тры балы «за захапленне неўласцівымі нашаму народу фармалісцкімі тэндэнцыямі», – напісаў артыст у сваім «Facebookʼу».

Нагадаем, што раней Вольскі абвясціў краўндфандынгавую кампанію для збору сродкаў на выданне новага сольнага альбома – «Грамадазнаўства-2». На цяперашні час удалося сабраць 86% неабходных сродкаў.

Неўзабаве на старонцы «Белсату» прэм’ера новага праекту Лявона Вольскага – іранічныя карыкатуры, якія музыка будзе маляваць для нас раз на тыдзень.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў