Лявон Вольскі 19 жніўня выступіць у цэнтры Менску. У продажы ўсяго 80 квіткоў


Музыка скончыць летнюю серыю канцэртаў «Заспявай 3.0». Разам з Вольскім на адной сцэне выступяць Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Віктар Лупасін.

Канцэрт Лявона Вольскага ў Сухарава

Легальных канцэртаў у Менску Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступае альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава. На выступ музыкі на канцэрце «Заспявай 3.0» менскія ідэолагі выдалі гастрольнае пасведчанне.

Як Лявон Вольскі развітаўся з маёрам Весялоўскім і стаў маляваць карыкатуры для Belsat.eu

Правядзе канцэрт Алег Хаменка. У продажы толькі 80 квіткоў – 20 месцаў за столікамі і 60 на танцпол.

Арганізатары папярэджваюць: у выпадку забароны канцэрту набыты квіток будзе дзейнічаць як сертыфікат на пакупку ў краме symbal.by.

ДР belsat.eu паводле tuzin.fm

Стужка навінаў