«Ляталі мачэтэ і феерверкі». У Польшчы выбухнуў кіёск з піратэхнікай


У горадзе Свінауйсьце пажарныя гасілі пажар лежачы, каб не пацярпець ад лятаючых нажоў і петардаў.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю 27 снежня. У выніку яго былі параненыя тры асобы, а таксама знішчаны тавар на 250 тыс. злотых (калі $ 65 тыс.).

Выбух адбыўся на стэндзе з петардамі. Пажарныя каля гадзіны змагаліся з агнём, які перакінуўся на суседнія гандлёвыя стэнды. Выратавальнікі гасілі агонь лежачы, каб не пацярпець ад лятаючых прадметаў.

«Ляцелі нажы і феерверкі. Мой стэнд цалкам згарэў, увесь тавар знішчаны. Ужо нічога не маю», – распавяла адна з гандлярак.

«Думалі, што гэта выбухоўка», – адзначыў іншы сведка падзеяў.

НМ, belsat.eu, паводле TVN24

Стужка навінаў