«Ляпісы» развіталіся з фанатамі і прэзентавалі свае новыя праекты


Сяргей Міхалок зняўся ў кліпе свайго новага гурта «Brutto». Другі гурт, які паўстаў з «Ляпісаў», прэзентаваў сінгал

«Ляпіс Трубяцкі», які з 1 верасня прыпыняе сваё існаванне, развітаўся са сваймі прыхільнікамі. Музыкі падзякавалі ўсім, хто быў з імі 24 гады і… прэзентавалі свае новыя праекты.

Сяргей Міхалок цяпер будзе спяваць у гурце «Brutto», які ў апісанні дэбютнага аднайменнага кліпу завецца «Брыгадай Рэвалюцыйнага Угару і Творчага Адпору імя Арнэлы Муці».

У сваю чаргу пераемнікам «Ляпіса Трубяцкога» стане гурт «Trubetskoy», у якім вакалістам будзе Павел Булатнікаў. Першая песня «Trubetskoy» – «Ластаўка» – выконвалася яшчэ «Ляпісамі», але ніколі не запісвалася.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў