Лябедзька: Сёння прадпрымальнікі гатовыя да страйку, спажыўцы з імі салідарныя


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNzd0QVNuMnZWQlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Лідар АГП распавёў, якімі ён бачыць сённяшнія настроі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Анатоль Лябедзька: «Сёння індывідуальныя прадпрымальнікі гатовыя да страйку і забастоўкі – паездзіўшы па рэгіёнах, магу гэта пацвердзіць. У тым жа Жодзіна 3-4 працуючыя «кропкі», у лепшым выпадку на працу выйшлі да 20 % індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта новае, раней такога не было.

Наколькі доўга пратрымаецца вулічны пратэст – праблема не толькі прадпрымальнікаў, гэта праблема страху для ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Пачнем, паглядзім, можа, калі людзі прыйдуць раз і пабачаць, што гэта не так страшна, то будзем пашыраць прастору свабоды. Многія думаюць, што гэта нейкі лакальны канфлікт ураду і прадпрымальнікаў – гэта вялікая палітычная памылка. Гэта крызіс эканамічнай мадэлі, якая існуе ў Беларусі, і пра гэта трэба гаварыць.

Дарэчы, я скажу, што звычайныя спажыўцы – людзі на рынках – салідарныя з прадпрымальнікамі.

А вертыкальшчыкі, напрыклад, мы сустракаліся ў Дзяржынску, шчыра кажуць: «Гэта спекулянты, іх трэба, як у савецкія часы, знішчаць».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў