Ля берагоў Швецыі тоне расейская падводная лодка


Шведскае Міністэрства абароны распачало пошукі падводнай лодкі, якая трапіла ў акваторыю скандынаўскае дзяржавы.

Медыі паведамляюць, што сігнал SOS быў адпраўлены з міні-субмарыны «Трытон-НН», якую выкарыстоўваюць для транспартавання вадалазаў.

Паводле ананімнай крыніцы шведскага выдання «Svenska Dagbladet», ВМС Швецыі зарэгістравала радыёсігнал на расейскай мове, які быў перахоплены двойчы ды быў у тэрытарыяльных водах Швецыі непадалёк ад Стакгольмскага архіпелагу. Паводле «надзейнай крыніцы», на якую спасылаецца «Svenska Dagbladet», прымальнік радыёсігналаў месціцца ў Калінінградзе.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Шведскія блогеры апублікавалі мапу перамяшчэнняў судоў, якія бяруць удзел у аперацыі пошуку субмарыны.

Афіцыйных заяваў пра наяўнасць замежнай падводнай лодкі ў акваторыі Швецыі пакуль не прагучала, але зняпраўджваць гэтай інфармацыі Міністэрства абароны Швецыі таксама не бярэцца.

Аперацыя пошуку «замежнай падводнай лодкі» распачалася 17 кастрычніка.

Гістарычная даведка

У 1981 годзе савецкая падводная лодка С-363 прайшла ў шведскія тэрытарыяльныя воды і прайшла ў шведскія тэрытарыяльныя воды і дабралася да акваторыі ваенна-марской базы ў Ляндскруне, дзе ў ноч з 27 на 28 кастрычніка села на камяні ля востраву Турумшар.

Сёлета 19 верасня Швецыя абвясціла, што два расейскія вайсковыя самалёты ўварваліся ў яе паветраную прастору і назвала ўварванне «сур’ёзным парушэннем» межаў.

ЮВ, паводле «Svenska Dagbladet»

Стужка навінаў