Львоўскіх футбалістаў навучылі страляць


Гульцы «Карпатаў» наведалі вайсковы палігон і ўсклалі кветкі да помніка Сцяпана Бандэры.

Футбалісты львоўскіх «Карпатаў» пастралялі на вайсковым палігоне.

«Мы хочам пажадаць гэтым хлопцам трываласці і мужнасці ў абароне нашай зямлі, хутка і шчаслівага вяртання дадому», – падзяліўся сваймі ўражаннямі брамнік Аляксандр Ільюшчанкаў.

Акрамя таго спартоўцы ўсклалі кветкі да помніка Сцяпану Бандэры ў Львове.

Цікава: у Львове зараз праводзіць свае гульні і данецкі «Шахцёр». Грамадскія актывісты ўжо звярнуліся да прэзідэнта «Шахцёра» Рыната Ахматава з патрабаваннем фінансава падтрымаць львоўскіх байцоў, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай аперацыі. Калі алігарх адмовіцца, актывісты прапануюць яго клубу граць у Данецку.

Фота: fckarpaty.lviv.ua

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў