Лукашэнку любяць за дрэннае жыццё


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=rmk_V2TrJ7I”][vc_column_text]Зруйнаваныя будынкі, закінутыя хаты і крамы часоў Савецкага саюзу. Для Шаркаўшчыны 25 гадоў незалежнасці прынеслі, адзінае, яшчэ большае ўбоства. Па выніках васьмі месяцаў года рэгіён стаў лідарам паводле самых нізкіх заробкаў уа краіне – у сярэднім 4 мільёны 221 тысяча рублёў. Але нават такіх заробкаў – а тым больш пенсіяў – тут удзень са свечкаю не знойдзеш.

Тутэйшыя жыхары распавядаюць пра свой прыбытак:

«Мая жонка атрымлівае 1 мільён 700, яна сакратаром у школе працуе, я – 2 мільёны» — кажа мінак.

Маладая жанчына падкрэслівае сквапную падтрымку сацыяльнай дзяржавы:

«Я інвалід 1 групы з дзяцінства – у мяне пенсія 1 700 000».

Шукаць даводзіцца не толькі прыстойных выплатаў, але і працы. Большасць мясцовых жыхароў занятая ў сельскае гаспадарцы, якая тут перажывае не найлепшыя часы. З прадпрыемстваў жа застаўся толькі кансервава-сушыльны завод.

«Хлебазавод зачынілі, раней быў цагляны завод – таксама зачынены, людзям няма працы» – скардзіцца пенсіянер.

У гэтым адразу ж пераконваемся і ў размовах на вуліцах гарадскога пасёлку.

«Дык а вы дайце людзям працу, калі працы няма. Я тут усю Шаркаўшчыну абышоў, нідзе не знайшоў працы». — абураецца беспрацоўны мужчына.

Шмат хто, падобна як і наш суразмоўца, не знаходзяць працы ды выязджаюць у большыя гарады. Паводле перапісу 99-га года ў гарадскім пасёлку жылі 7 тысяч і 760 асобаў, праз 10 гадоў насельніцтва скарацілася на адну дзясятую.

«Шаркаўскі раён не толькі апошняе месца паводле заробку займае, але, напэўна, і першае месца ў напоях алкагольных» — характарызуе маркотную рэчаіснасць рэгіёну Аляксандр Асіпенка, жыхар Шаркаўшчыны.

Як жа галасуюць у адным з самых бедных раёнаў Беларусі? Калі верыць ЦВК, галасы за Аляксандра Лукашэнку аддалі больш як 92 адсоткі мясцовых выбарнікаў.

Мясцовыя жыхары тлумачаць сваю адданасць Лукашэнку:

«Ёсць адзін, то няхай адзін і будзе. А не нейкі новы, а пазней гэты новы пачне штосьці муціць-круціць і штосьці не так у нас атрымаецца» — даказвае малады чалавек.

«Ён нам дае ўсё жыццё. Мы спім пад блакітным небам. Мы ж не ў Данецку, праўда?» — дадае жанчына.

«Я асабіста галасавала за Лукашэнку, але за каго б я ні прагаласавала, усё адно ён быў бы прэзідэнтам» — з усмешкай падсумоўвае суразмоўца.

Але знайшліся і тыя, хто зняпраўджваае татальнасць галасавання за нязменнага кіраўніка краіны. Праўда, прозвішча кандыдата ўжо і забылі.

«У нас галасавалі ўсе за гэту, як яе называюць? За бабу» — узгадвае мужчына.

«Я за жанчыну, яна мне больш падабаецца, яна больш сімпатычная» — прызнаецца ў сімпатыях да Таццяны Караткевіч мінак.

Аднак, незалежна ад уласнага выбару, мала хто тут верыць у сапраўдныя змены. Чвэрць стагоддзя прайшла на Шаркаўшчыне пад знакам збяднення і разрухі. Затое стабільнай ды без вайны.

Вольга Жарнасек[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў