Лукашэнка ўзяўся за дармаедаў


Збор у 20 базавых велічыняў штогод альбо арышт. Аляксандр Лукашэнка падпісаў нашумелы дэкрэт аб дармаедах. Дакумент набудзе моц пасля афіцыйнай публікацыі ды будзе ўжывацца да справаў, якія ўзніклі з 1-га студзеня гэтага года.

Афіцыйная назва дэкрэту – «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрымання». У прэс-службе кіраўніка краіны адзначылі, што ён скіраваны на стымуляванне працаздольных грамадзянаў да працоўнай дзейнасці.

Дакумент датычыць грамадзянаў Беларусі і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у краіне і не працуюць.

Нясплата ці няпоўная сплата кары пагражае штрафам памерам ад дзвюх да 4-х базавых велічыняў альбо адміністратыўным арыштам з абавязковым выкананнем грамадска-карысных працаў.

Ад выплаты збору вызваляюцца:

  • недзеяздольныя грамадзяне
  • інваліды
  • асобы маладзейшыя за 18 гадоў
  • жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў
  • мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў
  • асобы, якія прыбылi ў рэспубліку на пастаяннае жыхарства пасля 31 сакавіка ці тыя, хто з’ехаў на пастаяннае жыхарства з рэспублікі, а таксама грамадзяне Беларусі, якія праводзяць паз-за межамі краіны больш за 183 дзён
Стужка навінаў