Лукашэнка ўзяўся за белліт


У школьнай праграме па беларускай літаратуры кіраўнік краіны знайшоў пісьменнікаў, «у якіх толькі прозвішча беларускае, а чытаць – няма чаго». Магчыма, у прамове Лукашэнкі былі і канкрэтныя прыклады, але прэс-служба прэзідэнта рупліва выразала наступную частку ягонага маналогу – і ў відэаверсіі, і ў інфармацыйным паведамленні.

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў беларускай школьнай праграме зашмат фармалізму, «асабліва па гуманітарным дысцыплінам». У якасці прыкладу ён згадаў беларускую літаратуру.

«Васіль Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы, якія павінны ведаць у школе. Але ёсць некаторыя аўтары, уключаныя ў школьную праграму, якія толькі маюць беларускае прозвішча, а чытаць – няма чаго», – заявіў Лукашэнка.

Чамусьці прэс-служба кіраўніка дзяржавы з гэтай невялікай цытаты выразала адзін фрагмент усярэдзіне (гэта вынікае з таго, як змантаваны відэаролік) ды «скараціла» пасаж Лукашэнкі пра тое, што ў гэтых аўтараў няма чаго чытаць.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што адмыслова не хоча «перацягваць на свой бок» інтэлігенцыю, а сістэму адукацыі чакае другая хваля праверкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў