Лукашэнка звольніў кіраўніка Ваеннай акадэміі


Сяргей Бобрыкаў не можа сумяшчаць пасаду кіраўніка ВНУ і дэпутата ПП.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Ваеннай акадэміі Беларусі Сяргея Бобрыкава ў сувязі з абраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

«БелТА» падае, што адпаведны загад падпісаны ў чацвер, 20 кастрычніка.

Сяргей Бобрыкаў кіраваў Ваеннай акадэміяй з 2008 года.

19 кастрычніка падчас візіту на Абуз-Лясноўскім палігоне кіраўнік Беларусі заявіў, што сістэму падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў трэба ўдасканальваць.

«Не стану аспрэчваць, што гэтая сістэма існуе, але тое, што мы яе даўно не страсалі і ня прыстасавалі да сучаснай вайны – факт», – сказаў Лукашэнка.

ДД

Стужка навінаў