Лукашэнка зноў кажа пра заробак $ 500. Цяпер на сяле


Аляксандр Лукашэнка загадаў за 2 гады давесці сярэдні заробак у аграрным сектары Беларусі да Br 1 тыс.

«Думаю, што ў будучым годзе перад губернатарамі будзе стаяць задача – яны перш за ўсё за сяло адказваюць – не Br600, а Br800. І вы да гэтага рыхтуйцеся. Гэта не значыць, што ўсім, а тым, хто працуе. Праз пару гадоў мы павінны да той жа Br1 тыс. за сярэдні заробак падысці і ў сельскай гаспадарцы», – сказаў ён на нарадзе ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

З 2009 года Лукашэнка фактычна штогод абяцае, што сярэдні заробак па краіне дасягне 500 долараў (1 тыс. рублёў). Задача не выканана дагэтуль. Па стане на красавік сярэдні заробак у Беларусі склаў 921 руб.

Падчас візіту ў Шклоўскім раён Лукашэнка таксама загадаў навесці «жалезную дысцыпліну» ў аграрным сектары. «Караць трэба за справу – дрэнную працу, невыкананне тэхналогіяў, не дай бог супрацьпраўныя дзеянні. Мусіць быць жалезная дысцыпліна. Усё павінна быць выбудавана», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў