Лукашэнка зноў кажа пра «пятую калону» і заклікае да пільнасці


Падчас прамовы з нагоды Дня Перамогі Аляксандр Лукашэнка распавядаў пра небяспеку «пятай калоны», якая нібыта імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі.

«Чалавецтва апынулася каля небяспечнай рысы новай вялікай вайны. Пагрозам падвяргаецца і нашая Беларусь. Каля нашых межаў накопліваюцца вайсковыя арсеналы. Літаральна па суседству ў былых савецкіх рэспубліках размяшчаюцца вайсковыя базы, праводзяць вайсковыя вучэнні і манеўры. Пры дапамозе нашай унутранай пятай калоны прадпрымаюцца спробы дэстабілізаваць абстаноўку ўнутры краіны. Таму асобую значнасць набіраюць пільнасць і забеспячэнне бяспекі дзяржавы», – заявіў ён.

 

ІІ, belsat

Глядзі таксама
Каментары