Лукашэнка зноў узяўся за старое: Дзе нафта, золата і газ?


Аляксандр Лукашэнка патрабуе актывізаваць працу па пошуку карысных выкапняў у Беларусі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30 ліпеня, прымаючы з дакладам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуту.

«Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб’ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – На падобных тэрыторыях у Расеі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў – тое, што стварае аснову дабрабыту і ўстойлівасці любой эканомікі любой дзяржавы», – сказаў Лукашэнка.

Мінулы раз Лукашэнка разважаў пра беларускія залежы нафты і газу ў 2011 г. падчас штогадовага паслання да народу.

«Я падазраю, што мы не тое што мала ведаем пра тое, што ў нас ёсць там, хоць і сёе-тое ведаем, я падазраю, што мы не вельмі варушымся, каб паглядзець, што ў нас там ёсць. Мне здаецца, што ўсё ж такі нафта ў нас дзесьці ёсць. Але калі ёсць нафта, мне здаецца, не можа быць, каб дзесьці не прарваў прыродны газ. Я спадзяюся. І, вядома, я ўсіх спецыялістаў у апошнія гады вельмі моцна тармашу, каб яны паглядзелі, што там у нас ёсць. Ну і вучонага прэм’ера, акадэміка мы ўзялі ва ўрад. …Не можа быць, каб чалавек шукаў і не знайшоў. Нешта знойдзем», – паабяцаў кіраўнік Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў