Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэту


10 верасня кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 390 аб узнагароджанні ордэнам Францыска Скарыны прафесара кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандра Баршчэўскага і паэта, перакладчыка ды грамадскага дзеяча Віктара Шведа.

Прафесар Аляксандр Баршчэўскі і Віктар Швед атрымалі ордэны за папулярызацыю беларускай культуры, мовы і літаратуры ды значны асабісты ўнёсак у развіццё міжкультурных сувязяў, а таксама ўмацаванне добрасуседскіх дачыненняў паміж Беларуссю і Польшчай.

[vc_single_image image=”368470″ img_size=”large”]

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне. З 1956 выкладчык Варшаўскага ўніверсітэту. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Я. Коласа 1906–1930 гадоў». Загадчык кафедры беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэту з 1975.

Азнаёміцца з творчасцю прафесара Баршчэўскага можна тут >>>

Віктар Швед нарадзіўся ў вёсцы Мора (Падляскае ваяводства, Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэту. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Ксёнжка і ведза» ў Варшаве (1960–1988). Пасля выхаду на пенсію жыве ў Беластоку. Сябра Саюзу польскіх пісьменнікаў, літаратурна-мастацкага аб’яднання «Белавежа».

Вершы Віктара Шведа можна пачытаць тут >>>

Медалём Францыска Скарыны быў узнагароджаны старшыня беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Ян Чыквін, паведамляе president.gov.by.

Упершыню ордэн быў уручаны ў 1997 г. За амаль 19 гадоў ордэн атрымалі каля 170 асобаў. Сярод узнагароджаных і расейскі спявак Філіп Кіркораў. Ён атрымаў гэтую ўзнагароду за «за значны асабісты ўнёсак у развіццё і ўмацаванне беларуска-расейскіх культурніцкіх повязяў, высокае выканальніцкае майстэрства».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў