Лукашэнка зладзіць «Вялікую размову з прэзідэнтам»


Кіраўнік дзяржавы 3 лютага сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных медыяў у пашыраным фармаце. 

У сустрэчы возьмуць удзел каля 40 журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх медыяў, а таксама прадстаўнікі замежных масмедыяў. На сустрэчу запрошаны таксама палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі палітычных партыяў, канфесіяў і грамадскіх абʼяднанняў. Яны таксама возьмуць удзел у дыялогу па найбольш актуальных тэмах.

Жывая трансляцыя размовы прадстаўнікоў грамадскасці і медыяў з Лукашэнкам пачнецца ў пятніцу а 10 гадзіне раніцы. За падзеяй можна сачыць па дзяржаўных тэлеканалах і Беларускаму радыё.

Тэлеверсію сустрэчы пакажуць у вячэрнім тэлеэфіры.

ВД, паводле belta.by

Стужка навінаў