«Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў», – заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці пленарнага паседжання XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы, заклікаўшы СМІ «заставацца традыцыйнымі», перадае TUT.BY
Лукашэнка падкрэсліў, што «надрукаваная на газетнай паласе і тым больш выкладзеная ў інтэрнэт інфармацыя становіцца зброяй, якая правакуе канфлікты».
Ён адзначыў, што войны сёння ідуць «гібрыдныя, у кіберпрасторы».
«Ідзе не артылерыйская падрыхтоўка, а падрыхтоўка праз СМІ, перш чым развязаць вайну. Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў», – заявіў кіраўнік краіны.
Нагадаем, з 11 па 15 ліпеня ў Менску адбываецца ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы, удзел у ім бяруць прадстаўнікі СМІ з 52 краінаў.
КА, belsat.eu