Лукашэнка жартуе ў Маскве: Як ні прыедзеш, заўсёды даводзіцца працаваць


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў лідараў Еўразійскага эканамічнага саюзу хутчэй перайсці ад працы да святкавання 70-годдзя Перамогі.

«Сабраліся на свята, а працуем да ночы. Ну чэснае слова, што такое? У Расею як прыедзеш, абавязкова працу знойдуць…» – пажартаваў Лукашэнка на цырымоніі падпісання дакументаў па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету ў Маскве, падае interfax.by.

Звяртаючыся да прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева перад нефармальным абедам, лідар Беларусі заўважыў: «Ну вядома, абралі прэзідэнтам, у яго эмоцыі цяпер, і сіл дастаткова. Ён вырашыў нас тут нават голадам замарыць».

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву ў чацвер, 7 траўня. 8 траўня Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы Савету кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД і ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. Адмыслоўцы, што візіт кіраўніка Беларусі ў Маскву мае і неафіцыйную мэту – здабыць чарговы крэдыт.

МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары