Лукашэнка збіраецца абараніць дзяцей ад шкоднай інфармацыі


Інфармацыя пра змены і дапаўненні ў законы аб СМІ, выдавецкай справе, рэкламе і правах дзіцяці апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Паводле паправак, юрыдычныя асобы, ІП, якія распаўсюджваюць інфармацыйную прадукцыю, будуць абавязаны ўказваць на ёй узроставую катэгорыю.

Узроставыя катэгорыі будуць маркіравацца: «0+» (без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18 +». Такія адзнакі будуць размяшчаць не толькі на кнігах, фільмах і тэлеперадачах. Іх будуць прысвойваць як інтэрнэт-сайтам увогуле, так і асобным матэрыялам.

Таксама папраўкі закрануць і ўладальнікаў інтэрнэт-кавярняў ды інтэрнэт-клубаў, дзе ёсць калектыўны доступ карыстальнікаў інтэрнэту. Уласнікі гэтых месцаў, а таксама ўстановы адукацыі будуць абавязаны ўжываць спецыяльныя праграмныя сродкі, каб не дапускаць распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Нормы ўступаюць у сілу ад 1 ліпеня 2017 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў