Лукашэнка заявіў, што сацсеткі павінны будавацца па законах маральнасці і духоўнасці


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што інтэрнэт-прастора і сацыяльныя сеткі павінны будавацца па законах маральнасці і духоўнасці. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Сусветнага кангрэса рускай прэсы, перадае БЕЛТА.

«У імя гэтай самай маральнасці, абароны правоў грамадзянаў на праўдзівую інфармацыю дзяржава мае права прымяняць нормы і сілу закона. Інфармацыі, што разбурае асобу, павінны ставіцца надзейныя барʼеры», – падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, барацьба за навіны сёння набывае палітычны характар.

«Усе і ўсюды хочуць быць першымі. І, задавальняючы толькі адно гэтае жаданне, не толькі дапускаюць памылкі, але і часцяком перагортваюць усё з ног на галаву», – адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што сёння адказнасць за публічнае слова і ў палітыка, і ў журналіста ўзрастае на парадак.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары