Лукашэнка заявіў пра магчымасць уключэння Беларусі ў «еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) – дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць паразуменне з Еўразвязам праз прыкладную супрацу.

«Мы разглядаем  сваё старшынства (у ЦЕІ – «Белсат») як унікальную магчымасць для эфектыўнага ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Немалаважна, што ЦЕІ цесна ўзаемадзейнічае з Еўрапейскім саюзам, удзельнічаючы ў рэалізацыі яго розных праграм і праектаў, у тым ліку стратэгіі рэгіянальнага развіцця. Для нас гэта дадатковая магчымасць палепшыць паразуменне з Еўразвязам праз прыкладную супрацу», – заявіў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый чальцоў ЦЕІ.

Сёння ў Менску праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў краін ЦЕІ – рэгіянальнага форуму для супрацы дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Цяпер старшынёй ЦЕІ зʼяўляецца Рэспубліка Беларусь.

«Вонкавая палітыка нашай краіны заснавана на шматвектарнасці і міралюбнасці. Мы імкнемся выбудоўваць дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі. Для нашай краіны ў роўнай ступені важна развіваць супрацу з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары