Лукашэнка заявіў аб нармалізацыі адносінаў з Захадам


Кіраўнік Беларусі заявіў аб нармалізацыі і ўмацаванні адносін Менску з заходнімі краінамі, прымаючы вярыцельныя граматы паслоў замежных дзяржаваў.

«Менавіта паслядоўная і прагматычная палітыка дапамагла нам нармалізаваць і ўмацаваць адносіны з заходнімі краінамі. Мы змаглі пераадолець рознагалоссі і зараз будуем новую платформу супрацы на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў», – сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь – міралюбная, стабільная і бяспечная дзяржава.

У траўні летась міністр замежных справаў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі гаварыў, што «новы ўрад Польшчы робіць крокі насустрач Беларусі». Паводле яго, Польшча пабачыла для гэтага перадумовы, таму спрабуе арганізаваць новыя каналы супрацы з Беларуссю і максімальна наблізіць Беларусь да Еўропы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў