Лукашэнка запрасіў Папу Францішка ў Беларусь, падараваў копію крыжа Еўфрасінні і галаграфічную ікону

photo

«Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі не атрымаеце ні ў адной кропцы свету», – цытуе Лукашэнку belta.by.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася развіццё адносінаў паміж беларускай дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой. Кіраўнік Беларусі падараваў Папе Францішку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, мадэль карэты і галаграфічную ікону. Пантыфік падараваў Аляксандру Лукашэнку тры дакументы пра Евангелле, ахову прыроды і сямʼю, напісаныя ім, а таксама мастацкую выяву аліўкавага дрэва.

Лукашэнка знаходзіцца з двухдзённым візітам у Італіі. У пятніцу ён сустрэўся з італьянскім прэзідэнтам Сэрджа Матарэлля.

Глядзіце таксама:

Класкоўскі: Папа прымае розных грэшнікаў

Беларускі «бацька» паехаў да сусветнага Папы

Фота: belta.by і Ватыканскае радыё

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары