Лукашэнка заклікаў міліцыянтаў быць «народнымі» і «падабацца людзям»

video

Пра эфектыўнасць працы сілавікоў мае гаварыць рэакцыя насельніцтва, а не статыстыка, упэўнены кіраўнік краіны.

Статыстыка адлюстроўвае вынікі дзейнасці праваахоўнікаў і можа служыць для аналізу яе эфектыўнасць, заявіў на нарадзе Следчага камітэту Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым дадаў, што галоўнае – гэта рэакцыя насельніцтва.

«Нам не патрэбная паказуха», – адзначыў кіраўнік Беларусі, заклікаўшы міліцыянтаў быць «народнымі людзьмі».

Лукашэнка патрабаваў ад міліцыі і іншых сілавых структураў рабіць усё, каб павысіць імідж сярод насельніцтва і «падабацца» людзям.

Пра гучныя скандалы, звязаныя з беларускімі міліцыянтамі – у відэасюжэце «Белсату».

https://www.youtube.com/watch?v=CjkB3GlIU80

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары