Лукашэнка загадаў узмацняць ролю Ўпраўлення справамі прэзідэнта, якое ўзначальвае Шэйман


Ролю і значэнне Ўпраўлення справамі прэзідэнта ў эканоміцы Беларусі неабходна ўзмацняць. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 лютага падчас сустрэчы з Віктарам Шэйманам.

«На гэта трэба арыентавацца. І роля Упраўлення справамі трэба павышаць. Гэта галоўная задача», – сказаў Лукашэнка.

Як паведамляе прэсс-служба Лукашэнкі, на сустрэчы абмяркоўваліся вынікі працы Ўпраўлення справамі і яе прадпрыемстваў у 2017 годзе і далейшыя перспектывы. Адзначалася, што прадпрыемствы, што ўваходзяць у структуру Ўпраўлення, паказалі добрую дынаміку, павысілася рэнтабельнасць у сельскагаспадарчым і прамысловым сегментах. Экспарт тавараў і паслуг у цэлым па Ўпраўленню справамі летась вырас на 21,4% у параўнанні з 2016 годам. Станоўчае сальда вонкавага гандлю павялічылася на 24%.

Шэйман распавёў Лукашэнку аб планах па засваенні новых напрамкаў у дзейнасці Ўпраўлення справамі. Так, прапрацоўваецца пытанне пашырэння працы ў галіне фармацэўтыкі. Адпаведная тэматыка абмяркоўваецца з партнёрамі ў Індыі і Казахстане. Акрамя таго, разгледжана пытанне стварэння прадпрыемства ў сферы электронных латарэяў.

Лукашэнка і Шэйман падчас сустрэчы 8 лютага

Шэйман таксама праінфармаваў Лукашэнку аб рэфармаванні сельскагаспадарчага холдынгу, якое ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі, стварэнні тавараправоднай сеткі па пастаўках у расейскія рэгіёны мясной і малочнай прадукцыі.

Кіраўніцтву справамі прэзідэнта падкантрольныя дзясяткі арганізацыяў: нацыянальныя паркі, запаведнікі, гатэлі і курортныя комплексы (у тым ліку, у Крыме, краінах Балтыі і на Каўказе), культурна-забаўляльныя аб’екты, аўтатранспартная ўстанова, прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Усяго Ўпраўленне справамі прэзідэнта валодае больш чым 400 абʼектамі нерухомасці і больш чым 100 арганізацыямі. Упраўленне непасрэдна падпарадкоўваецца Лукашэнкі.

Упраўленне справамі прэзідэнта з 2013 года ўзначальвае Віктар Шэйман – адна з найбольш вядомых і скандальных асобаў у атачэнні Лукашэнкі. У розныя гады Шэйман быў кіраўніком Савета бяспекі, генеральным пракурорам і кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта.

Праваабаронцы лічаць, што Шэйман быў датычны да выкраданняў і забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. У 2004 годзе аб дачыненні Шэймана да «эскадронам смерці» было сказана ў адмысловым дакладзе дэпутата Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Хрыстаса Пургурыдыса, які праводзіў уласнае расследаванне. У 2006 годзе ў дачыненні да Шэймана былі ўведзеныя заходнія санкцыі – прычым ён і яшчэ чатыры падазраваных па справе аб выкраданні ў Беларусі застаюцца пад санкцыямі да гэтага часу.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў