Лукашэнка загадаў узмацніць мяжу з Украінай, каб не пусціць зброю і «непатрэбныя элементы»


«Не таму што мы баімся ўкраінцаў, што на нас там хтосьці нападзе. Мы апасаемся, што ў выніку таго, што адбываецца ва Украіне, не пацягнуліся сюды рознага кшталту элементы, непатрэбныя ў Беларусі, а асабліва зброя. Нас гэта павінна заўсёды насцярожваць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны выслухаў даклады в.а. Дзяржсакратара Савету бяспекі Станіслава Зася і міністра абароны Андрэя Раўкова. Сілавікі запэўнілі Аляксандра Лукашэнку, што сітуацыя ў беларускім войску «стабільная» ды зазначылі «узмацненне маральна-псіхалагічнага стану людзей».

Раней пра спробы ўвозу ў Беларусь зброі і боепрыпасаў з Украіны інфармаваў старшыня Мытнага камітэту Юры Сянько.

«На жаль, ва Украіне цяпер фактычна вольны распаўсюд зброі і гэта нясе небяспеку нашай краіне», – заявіў Сянько. У чэрвені кіраўнік беларускай мытні заявіў, што спробаў увезці з Украіны зброю ў Беларусь «няшмат, але яны ёсць».

Стужка навінаў