Лукашэнка з сынам зноў капалі бульбу пад абʼектывамі тэлекамераў


Сёння, 26 жніўня, Аляксандр Лукашэнка займаўся ўборкай бульбы на сваім участку. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

«Сёння ў насычаным графіку прэзідэнта выдаўся адносна вольны дзень, і ён працаваў на сваім участку. Збіраў ураджай», – цытуе прэс-службу БелТА.

Паведамляецца, што Лукашэнка працаваў на ўборцы бульбы. Праца працягвалася ўвесь дзень. Усяго ўбрана 3 га, з якіх сабрана 105 т бульбы, сцвярджаюць у прэс-службе прэзідэнта.

БелТА таксама апублікавала відэа працы на ўчастку Лукашэнкі. Там, акрамя Аляксандра Лукашэнкі можна пабачыць і ягонага малодшага сына Мікалая.

Дзяржаўная прэса актыўна прапагандуе дзейнасць Лукашэнкі падчас уборачнай. На мінулым тыдні Лукашэнка асабіста ездзіў на камбайне разам са сваім малодшым сынам Мікалаем (канал «Беларусь-1» паведамляў, што Коля Лукашэнка намалаціў тады 5 тон збожжа). Аляксандр Лукашэнка вучыў журналістаў прэзідэнцкага пулу працаваць з сярпом, а таксама назіраў за ўборкаў збожжа з верталёту.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў