Лукашэнка з сынам у Тбілісі: Коля за раялем, прэзідэнт з чаркай (ФОТАФАКТ)


Другі дзень афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію адзначыўся новымі цікавымі фотаздымкамі.

Малодшы сын Лукашэнкі Мікалай нарэшце трапіў у афіцыйную фотасправаздачу прэс-службы прэзідэнта. Адзначаецца, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Грузіі Іліяй II малодшы сын прэзідэнта выканаў на раялю серэнаду Шуберта.

Аляксандра Лукашэнку ў сваю чаргу частаваў сёння абедам прэм’ер-міністр Грузіі Георгій Квірікашвілі. Неафіцыйная частка зноў не трапіла ў справаздачу прэс-службы Лукашэнкі. Але з акаунта Квірікашвілі ў Фэйсбуку можна зразумець, што падчас абеду Лукашэнка піў чырвонае віно.

Падчас сустрэчы з прэмʼерам Лукашэнку таксама паказалі, як гатуецца традыцыйная грузінская ежа. На здымках можна пабачыць прэзідэнта з чаркай – але не ўдакладняецца, які напой ён піў.

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў