Лукашэнка як цар Расеі. У польскіх крамах прадаюць кнігу пра кіраўніка Беларусі


  • [gallery ids="0"]

    Польскі горад Бяла-Падляска – адно з самых папулярных месцаў, куды жыхары Берасцейскай вобласці ездзяць за набыткамі. У самым буйным гандлёвым цэнтры гораду «Rywal» беларусаў чакае сюрпрыз – кніга пра нязменнага цягам дваццаці гадоў лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Патэнцыйны цар Расеі».

    Бліжэй пазнаёміцца з асобай былога дырэктара саўгасу прапануюць польскія журналісты Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцуль, якія раней працавалі ў Беларусі і ва Украіне. Цяпер аўтары кнігі спецыялізуюцца на тэмах, звязаных з усходняй Еўропай. Гэта другая кніга Бжэзецкага і Ноцуль пра Беларусь. Першая выйшла ў 2008 годзе і называлася «Зрабаваны народ». Пазней яе пераклалі на беларускую мову. «Патэнцыйны цар Расеі» выдадзены сёлета ў Кракаве і пакуль прачытаць яе можна толькі па-польску.

    У кнізе распавядаецца, як Лукашэнка здабыў і ўтрымаў уладу на хвалі барацьбы з карупцыяй і эканамічным крызісам. Аўтары таксама тлумачаць, як насуперак ранейшым прагнозам палітолагаў кіраўнік Беларусі працягвае надалей заставацца ва ўладзе.

    «Лукашэнка кажа, што ў час засухі пасылае фермерам дождж, хоць пакуль ён яшчэ не Бог», – адзначаюць польскія журналісты. Яны спрабуюць знайсці адказы на наступныя пытанні: хто на самой справе Аляксандр Лукашэнка – крывавы дыктатар ці эфектыўны кіраўнік, які жадае сваёй краіне стабільнасці; Лукашэнка трымае Расею на павадку альбо ўяўляе пагрозу для Польшчы; ці стане сімвалам чарговай рэвалюцыі плошча Незалежнасці ў Менску?

    «Патэнцыйны цар Расеі» толькі з'явіўся ў продажы і пакуль складана сказаць, ці кніга будзе карыстацца попытам. Невядома таксама, ці выданне можна без перашкодаў правезці праз мяжу ў Беларусь.

    Алесь Ляўчук, belsat.eu

    Лукашэнка як цар Расеі. У польскіх крамах прадаюць кнігу пра кіраўніка Беларусі

Польскі горад Бяла-Падляска – адно з самых папулярных месцаў, куды жыхары Берасцейскай вобласці ездзяць за набыткамі. У самым буйным гандлёвым цэнтры гораду «Rywal» беларусаў чакае сюрпрыз – кніга пра нязменнага цягам дваццаці гадоў лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Патэнцыйны цар Расеі».

Бліжэй пазнаёміцца з асобай былога дырэктара саўгасу прапануюць польскія журналісты Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцуль, якія раней працавалі ў Беларусі і ва Украіне. Цяпер аўтары кнігі спецыялізуюцца на тэмах, звязаных з усходняй Еўропай. Гэта другая кніга Бжэзецкага і Ноцуль пра Беларусь. Першая выйшла ў 2008 годзе і называлася «Зрабаваны народ». Пазней яе пераклалі на беларускую мову. «Патэнцыйны цар Расеі» выдадзены сёлета ў Кракаве і пакуль прачытаць яе можна толькі па-польску.

У кнізе распавядаецца, як Лукашэнка здабыў і ўтрымаў уладу на хвалі барацьбы з карупцыяй і эканамічным крызісам. Аўтары таксама тлумачаць, як насуперак ранейшым прагнозам палітолагаў кіраўнік Беларусі працягвае надалей заставацца ва ўладзе.

«Лукашэнка кажа, што ў час засухі пасылае фермерам дождж, хоць пакуль ён яшчэ не Бог», – адзначаюць польскія журналісты. Яны спрабуюць знайсці адказы на наступныя пытанні: хто на самой справе Аляксандр Лукашэнка – крывавы дыктатар ці эфектыўны кіраўнік, які жадае сваёй краіне стабільнасці; Лукашэнка трымае Расею на павадку альбо ўяўляе пагрозу для Польшчы; ці стане сімвалам чарговай рэвалюцыі плошча Незалежнасці ў Менску?

«Патэнцыйны цар Расеі» толькі з’явіўся ў продажы і пакуль складана сказаць, ці кніга будзе карыстацца попытам. Невядома таксама, ці выданне можна без перашкодаў правезці праз мяжу ў Беларусь.

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары