Лукашэнка: Я прыхільнік паэтапнага павышэння пенсійнага ўзросту на 3 гады


Кіраўнік краіны патлумачыў, што ён думае пра пенсійнага ўзросту.

Гэтую тэму Аляксандр Лукашэнка закрануў падчас размовы з працаўнікамі СААІ «Камунарка».

«Я схіляюся да таго, што мы мусім ісці паступова і акуратна. Я прыхільнік таго, каб пенсійны ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палове. І так мы спакойна, за шэсць-сем гадоў зможам прайсці гэтыя тры гады», – адзначыў кіраўнік Беларусі.

Жаданне ўладаў павысіць пенсійны ўзрост днямі пракаментаваў у эфіры «Белсату» эканаміст Барыс Жаліба.

На ягоную думку, гэта трэба было рабіць 10 ці 15 гадоў таму, тады б меры па павышэнне пенсійнага ўзросту не былі такія балючыя, як цяпер.

https://www.youtube.com/watch?v=wo5UMsnb8oU

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары