Лукашэнка: Я папрасіў Сі Цзінь Піна, каб ён пабудаваў нам Нацыянальны стадыён з кітайскім каларытам


Alaksandr Łukaszenka i Xi Jiing

Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў 17 лістапада падчас візіту на завод СЗАТ «БелДжы».

«Мы з дапамогай нашых кітайскіх сяброў – гэта, хутчэй за ўсё, будзе падарунак Сі Цзінь Піна (старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі. – Заўв. Belsat.eu) – пабудуем Нацыянальны стадыён Беларусі. Я прасіў Сі Цзінь Піна, свайго сябра, каб ён пабудаваў яго з кітайскім каларытам, каб усе, не толькі беларусы, бачылі, што гэта ўзор дружбы з кітайскім народам. І цяпер ідзе выбар месца», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Нацыянальны стадыён Беларусі будзе пабудаваны ў Менску. Цяпер футбольныя матчы з удзелам нацыянальнай зборнай, праходзяць на «Барысаў-Арэне».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары