Лукашэнка: «Я калі ўбачыў здымкі беспілотнікаў NATO... Яны ж велізарнейшыя! Супраць каго?»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» не нацэлены на заваяванне іншых тэрыторыяў.

Падчас сустрэчы з сакратарамі Саветаў Бяспекі дзяржаў АДКБ Лукашэнка адзначыў, што беларуская і расейская арміі на заходнім накірунку дзейнічаюць як адзінае цэлае.

«Мы гэта ні ад натаўцаў, ні ад каго не ўтойваем. Але калі існуе такая групоўка, цалкам зразумела, што павінны праводзіцца вучэнні. Мы іх і праводзім, – сказаў ён. – Тым не менш, нашы вучэньні не нацэлены на наступ на якія-небудзь тэрыторыі. Нам сваіх дастаткова. Мы не збіраемся нікога заваёўваць. Але будуем сваю палітыку, улічваючы ўрокі мінулага. Мы нікому не пагражаем, мы ні на каго не збіраемся наступаць, ні з кім ваяваць, але мы вучым сваё войска, каб яна была гатова адбіць любы ўдар і нанесці непрымальны ўрон таму, хто захоча з намі ваяваць. Гэта наша канцэпцыя».

«Самае дзіўнае, што нас папракаюць у тым, што далёка да таго, што робяць яны. Мы тут не фармуем і не размяшчаем нейкія новыя часткі замежных дзяржаў. Наадварот, мы бачым, як каля нашых межаў з непрыхаванай аператыўным стараннасцю размяшчаюцца ўсе больш і больш частак і войскаў, у тым ліку замежных», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Добра б войскі, але там размешчаны самыя сучасныя беспілотныя лятальныя апараты. Я калі ўбачыў здымкі гэтых беспілотнікаў…, яны ж велізарнейшыя, як сапраўдныя самалёты. Гэта ўдарныя беспілотнікі. Супраць каго? І нам кажуць: вы тут супакойцеся, вы не павінны ніякіх вучэнняў праводзіць. Не, мы будзем праводзіць вучэнні, таму што бяспекай дзяржаў грэбаваць ніхто не будзе. Ні Расея, ні Беларусь, ні АДКБ», – заявіў  Лукашэнка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў