Лукашэнка вызваліў Наталлю Пяткевіч з пасады памочніка прэзідэнта


Вызваленне адбылося па пагадненні бакоў.

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

У 1994 годзе Наталля Пяткевіч пачала працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта як вядучы спецыяліст. За 10 гадоў яна стала намесніцай кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. З верасня 2011 года Пяткевіч была памочніцай прэзідэнта.

Пяткевіч уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў