Лукашэнка выступіў у ААН з заклікамі да міру ды распавёў, чым ёсць сапраўдная дэмакратыя


«Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, братазабойчую бойню, дапусцім эскалацыю гэтага канфлікту, горача будзе ўсяму цывілізаванаму свету. Прабачце мяне, зробім яшчэ адзін крок да глабальнага канфлікту, а магчыма, да новай сусветнай вайны, ужо ў цэнтры цывілізаванага і прасунутага свету », – заявіў кіраўнік Беларусі падчас выступу на пленарным пасяджэнні ААН у Нью-Ёрку.

«Страціўшы ў вайне з фашызмам траціну насельніцтва, Беларусь адрадзілася з попелу і свята беражэ мір і згоду ў грамадстве, імкнецца забяспечыць дабрабыт народа і стабільнае развіццё дзяржавы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, Беларусь можа ганарыцца сваймі дасягненнямі, у прыватнасці, тым, што ў краіне няма голаду, дасягнутая 100-адсоткавая пісьменнасць насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што ў нашай краіне дасягнутая роўнасць мужчынаў і жанчын, няма дыскрымінацыі паводле нацыянальных і рэлігійных прыкметаў,

«У нас няма мацярынскай смяротнасці, дзіцячая смяротнасць – самая нізкая ў свеце. Менавіта гэта і ёсць дэмакратыя, я не тое, што спрабуюць насадзіць нам нашы заходнія настаўнікі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама абрынуўся з крытыкай на заходнія краіны, абвінаваціўшы іх у крызісе на Блізкім Усходзе. «Пачалі з Тунісу і скончылі Лівіяй. Сцэнар той жа. Укрыжавалі прэзідэнта Кадафі, знішчылі дзяржаву. У Лівіі стала лепш? Не. І дзе гэтая Лівія наагул як цэласнае дзяржава? – зазначыў выступоўца. Спадарства, можа быць хопіць? Не, ірванулі ў Сірыю. Пытанне: навошта? Навошта забіваеце людзей, навошта зрынаць дзейнага прэзідэнта, чым ён вам не дагадзіў? Больш за тое, бойняй у гэтай краіне вы сцірае першыя сляды нашай з вамі цывілізацыі».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў