Лукашэнка: «Вучэнні «Захад-2017» адкрытыя, суседзям усё патлумачылі»


Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, паведамляе БелТА.

Падчас нарады Лукашэнка закрануў тэму сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017», якія адбудуцца сёлета ўвосень.

«Пра гэта шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні – і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў – усім усё патлумачылі. Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі велізарную колькасць назіральнікаў. Прыязджайце, глядзіце», – адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што вучэнні маюць абарончы характар. «Разам з Расейскай Федэрацыяй традыцыйна правядзем гэтыя вучэнні», – рэзюмаваў ён.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў