Лукашэнка возьме ўдзел у з'ездзе навукоўцаў


13 снежня кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у II з’ездзе навукоўцаў у Менску.

Аляксандр Лукашэнка плануе прысутнічаць на пленарным пасяджэнні, інфармуе president.gov.by. На ім будуць абмяркоўвацца «прыярытэтныя кірункі развіцця айчыннай навукі і тэхналогіяў».

У з’ездзе бяруць удзел 2600 чалавек.

«Заробкі беларускім навукоўцам сёлета, не падвысілі», – адзначыў у праграме «Размова» кандыдат біялагічных навук Зміцер Галіноўскі, дэлегат з’езду навукоўцаў Беларусі.

НАН Беларусі апублікавала на сваім сайце фотасправаздачу з адкрыцця з’езду.

2017 год быў аб’яўлены Годам навукі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў