Лукашэнка ўжо двойчы запрашалі ў Латвію

Wideo

У МЗС Латвіі распавёў, што Аляксандр Лукашэнка двойчы атрымаў запрашэнне наведаць Латвію.

Спачатку інфармацыю аб запрашэнні на сустрэчы з журналістамі ў Рызе агучыў амбасадар Латвіі ў Беларусі Марцін Вірціс. Запрашэнне, паводле слоў дыпламата, было вусным. У МЗС Латвіі пацвердзілі, што прэзідэнта сапраўды двойчы запрашалі вусна афіцыйныя асобы падчас візітаў у Менск.

«Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запрошаны наведаць Латвію, і гэтая прапанова была паўторана падчас візіту міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча ў ліпені, а таксама падчас візіту намесніка спікера Сейма Гундарса Даудзе ў кастрычніку. Рашэнне аб тым, як і калі адказваць на запрашэнне, павінна быць прынята беларускім бокам», – адказалі на пытанне TUT.BY у МЗС Латвіі.

Нагадаем, нядаўна беларускі прэзідэнт атрымаў запрашэнне на саміт «Усходняга партнёрства», які пройдзе ў лістападзе ў Бруселі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары