Лукашэнка ўраду: У кагосьці свярбяць рукі. Вам не падабаюцца СВК, калгасы і саўгасы?

video

Кіраўнік Беларусі даручыў «прывесці ў цывілізацыйную форму» ўзаемадзеянне дзяржавы з сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, піша belta.by.

Згодна з ўказам № 349 ад 17 ліпеня 2014-га, да канца 2016-га павінна адбыцца пераўтварэнне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў «у больш прагрэсіўныя» арганізацыйна-прававыя формы.

18 лістапада Аляксандр Лукашэнка даручыў даручыў разабрацца, чаму нормы ўказу былі неадназначна ўспрынятыя «спецыялістамі сельскай гаспадаркі».

«Калі ў кагосьці свярбяць рукі абавязкова і сельскую гаспадарку мадэрнізаваць і прыстасаваць, як вы тут пішаце, »у прагрэсіўныя формы пераўтварыць«, то вы не перашкаджайце працаваць сялянам і не лезьце ў іх пытанні. Што значыць “прагрэсіўныя формы”, нам што, важная форма? Камусьці не падабаюцца СВК… Ці калгасы і саўгасы, як мы іх раней называлі. Гэта што за сверб такі ва ўрадзе?», – заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі ўзгадаў сітуацыю з сельскагаспадарчым прадпрыемства, якое пасля «мадэрнізацыі» было фактычна знішчанае. Якое прадпрыемства меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва не паведамляе.

Фота: people.onliner.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары